Арганізатары конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” пасля доўгіх перамоў і ваганняў журы вызначылі пераможцаў конкурса прынтоў. На конкурс атрымана больш за 100 прац ад 44 удзельнікаў.
Вырашана кожнае з трох прызавых месцаў раздзяліць паміж двума ўдзельнікамі, дадаткова вызначаны тры пераможцы ў намінацыі “Беларуская свабода” ад Руху “За свабоду”, чатыры пераможцы ў намінацыі “Будзьма беларусамі!” і адзін прыз глядацкіх сімпатый.
Такім чынам!
Ганарар за першае месца падзялілі:
Кася Шцірліц
Мікалай З.
Ганарар за другое месца падзялілі:
Андрэй Рогач
Аляксандр Быстрык
Ганарар за трэцяе месца падзялілі:
Аляксандр Валянюк
Марына Пірагова
У намінацыі “Беларуская свабода” пераможцы:
Ілля Шыла
Аляксей Кульбіцкі
Аляксей Валабуеў
Яны атрымаюць флэшкі ад руху “За свабоду”.
У намінацыі “Будзьма беларусамі” пераможцы:
Раман Яршоў
Аляксандра Афанасенка
Дзмітрый Гупянец
Дзмітрый Смірноў
Яны атрымаюць памятныя сувеніры з лагатыпам агульнанацыянальнай грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма!”.
Прыз глядацкіх сімпатый ад прэміі “Кліп-марафон” атрымае:
Дзмітрый Ярмак
Таксама ўсе ўдзельнікі конкурса да канца месяца на пазначаныя паштовыя адрасы атрымаюць цішотку з прынтом аднаго з пераможцаў.
У бліжэйшы час з пераможцамі і намінантамі звяжуцца арганізатары кампаніі для ўдакладнення спосабаў атрымання ганарараў і падарункаў.
Дзякуй за ўдзел у конкурсе “Цішоткі вольных беларусаў”, чакайце гатовых цішотак у хуткім часе!

































14 Снежань в 17:24
прабачце. пераблыталі
замест Іван Шыла трэба Ілля Шыла!!!
14 Снежань в 17:24
Мне цікава за што Міколе З. далі гран-пры? За ідыёцкіх “беларусы-трусы”, ці за тое што перавёў партрэб Быкава ў монахром? А яшчэ, няўжо Іван Шыла маляваў у Войску
І якое дачыненне мае бокс да барацьбы за свабоду?
Спадабаліся працы Андрэя Рогача і Касі Шцірліц.
11 Снежань в 17:24
Уважаемые организаторы, работа с мотоциклом принадлежит Дмитрию Ермаку. Вы, вероятно, перепутали авторство.